За ўладу Саветаў Такое не забываецца 3 успамінаў Васіля Паўлавіча Іванова, депутата Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Сам я з сям'і чыгуначніка. У юнацкія гады таксама працаваў на чыгунцы. Пасля вучыўся на настаўніка, быў інспектарам РАНА, з 1933 г. стаў дырэктарам Чырвонаасавецкай няпоўнай сярэдняй школы. Некаторы час быў адзіным членам партыі ў Чырвонаасавецкім сельсавеце. Працаваць было цяжка. Сельсавет адсталы, не давалі спакою кулакі і іх памагатыя. Бандытамі праз акно ў сваім доме быў забіты лепшы актывіст сельсавета старшыня калгаса тав. Башарымаў. Даводзілася весці масава-палітычную і арганiзатарскую работу сярод насельніцтва. Хутка наш сельсавет выйшаў у перадавыя, атрымаў абласны пераходны Чырвоны Сцяг. 12 снежня 1937 г. ў краіне прайшлі першыя выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Быць депутатам пашчасціла і мне. Усхваляваны і радасны ехаў я ўпершыню ў Маскву на 1-ю сесію Вярхоўнага Савета СССР. Адкрыў сесію старэйшы дэпутат, вучоны Аляксей Мікалаевіч Бах... Назаўсёды засталіся ў памяці і дні работы 10-й і 11-й сесій Вярхоўнага Савета СССР у час Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутатамі былі ўхвалены дзяржаўныя бюджэты краіны, накіраваныя на поўнае забеспячэнне фінансавымі рэсурсамі патрэб фронту, на аднаўленне разбуранай фашыстамi народнай гаспадаркі вызваленых раёнаў. Пасля вызвалення Беларусі ЦК КП (б) Б і СМ БССР накіравалі мяне ў Быхаўскі раён для аказання дапамогі насельніцтву. Мне давялося пабываць у Чырвонаасавецкім сельсавеце праз некалькі дзён пасля яго вызвалення. Жахлівая карціна адкрылася вачам: школа, якую будавалі калгаснікі, спалена, разбураны калгасы, знішчана іх маёмасдь. У вёсцы Давыдавічы ў першыя дні акупацыі фашысты расстралялі старшыню калгаса «Новае жыццё» Марка Левага і яго сям'ю. Вёску Гарадзец акупанты знішчылі цалкам, у тым ліку і прыгожую школу, адну з лепшых у раёне, закатавалі многіх яе жыхароў. 12-я сесія Вярхоўнага Савета СССР запомнілася асабліва. Пасля яе 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы адбыўся Парад Перамогi. На ім прысутнічалі ўсе депутаты. Такое не забываецца. Удзельнiкi Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi i грамадзянскай вайны. Грудзiнаўскi сельсавет. БАБРОЎ Восип Васілевіч, нарадзіўся ў 1892 у в. Рыжкаўка. БАГДАНАЎ Фёдар Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1899 у в. Рыжкаўка. памер у 1983. БЕЛЫ Андрэй Іванавіч, нарадзіўся ў 1889 у в. Рыжкаўка. БУРАЧКОЎ Ігнат Фаміч, нарадзіўся ў 1898 у в. Бутрамееўка. ДЗЁМІНСКI Сяргей Захаравіч, нарадзіўся ў 1900 у в. Прыберажжа. ЗАЙЦАЎ Тарас Ягоравiч, нарадзіўся ў 1897 у в. Бынава, памёр у 1980. КРАСЕЎ Ніканор Варфаламеевіч, нарадзіўся ў 1893 у в. Рыжкаўка, памёр у 1983. ЛАПЦЕЎ Апанас Пятровіч, нарадзіўся ў 1898 у в. Чырвоны Асавец, памёр у 1986. МАКСIМАЎ Антон Іванавіч, нарадзіўся ў 1888 у в. Прыберажжа, памёр у 1979. СЕЛІВЕРСТАЎ Ягор Піліпавіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Грудзінаўка. СМАЛЯКОЎ Леанід Апанасавіч, нарадзіўся ў 1890. СТАРАВОЙТАЎ Павел Іванавіч, нарадзіўся ў 1882 у в. Давыдавiчы, памёр у 1980. СЦЕПАНЬКОЎ Зосім Антонавіч, нарадзіўся ў 1897 у в. Чырвоны Асавец; баец 152-га стралковага палка, удзельнічаў у баях з нямецкімі інтэрвентамі, белапалякамі, пятлюраўцамі; памёр у 1988. ЦАРАЎ Фёдар Антонавіч, нарадаіўся ў 1891 у в. Бутрамееўка, памёр у 1986. ЦЬІГАНКОЎ Васіль Іванавіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Грудзінаўка. ЧЫЖОЎ Піліп Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Бынава, памёр у 1977. ШАМПЛЯХОЎ Баліфат Емяльянавіч, нарадзіўся ў 1896 у в. Бынава; у гады грамадзянскай вайны ваяваў супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў у партызанскім атрадзе, потым у Чырвонай Арміі ў корпусе Г. Дз. Гая і 1-й Коннай арміі, вызначыўся пры разгроме бандаў Махно, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга; памёр у 1967. ШАЙТАР Карп Купрыянавіч, нарадаіўся ў 1894. жыў у в. Грудзінаўка, памёр у 1973. ШЧАРБІН Вілефан Кузьміч, нарадзіўся ў 1893 у в. Перакладавічы, памёр у 1981. ШЫЧКО Фёдар Калінкавіч, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Нарадзіўся ў 1899 г. З сялян. Член КПСС. З 1917 г. ў Чырвонай гвардыі, радавы Мінскай рэвалюцыйнай дружыны, потым начальнік коннай разведкі 1-га кавалерыйскага палка 8-й дывізіі. Пасля грамадзянскай вайны ўдзельнічаў ва ўсталяванні Савецкай улады на Беларусі, быў арганізатарам вытворчасці. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў партызанскім атрадам «За Савецкую Беларусь», які дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пасля дэмабілізацыі ў 1944 г. знаходзіўся на гаспадарчай рабоце ў Гомельскай вобл., а з 1948 г. на Грудзінаўскім спiртзаводзе. З 1963 на пенсіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Сцяга (1967). Памёр Ф.К. Шычко 27.02.1971г. ЯРОШКА Восіп Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1895 у в. Чырвоны Асавец, памёр у 1967. (яго успамiны аб пачатку Вялiкай Айчыннай вайны тут). Памяць. Историко-документальная хроника Быховского района. 1990г. |
|